Аб нацыянальным камітэце

Аб Нацыянальным Камітэце МЭК Рэспублікі Беларусь

Кожная краіна ў МЭК прадстаўлена Нацыянальным Камітэтам (НК).

НК каардынуе нацыянальныя інтарэсы ў галіне электрычнасці, электронікі і звязаных з імі тэхналогій - у сукупнасці вядомых як «электратэхніка», прадстаўляючы мясцовую прамысловасць, урадавыя арганізацыі, навуковае грамадства, гандлёвыя асацыяцыі, канчатковых спажыўцоў і распрацоўшчыкаў нацыянальных стандартаў, у рамках МЭК.

Кожная краіна адказная за арганiзацыю працы і структуру свайго НК. Становячыся членам МЭК, кожны НК дае згоду забяспечыць збалансаванае прадстаўніцтва ўсіх прыватных і дзяржаўных інтарэсаў у галіне электратэхнікі сваёй краіны.

Нацыянальным камітэтам МЭК у Рэспубліцы Беларусь (НК МЭК РБ) з'яўляецца дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт РБ). Старшыня НК МЭК РБ - старшыня Дзяржстандарту РБ. Частку сваіх абавязкаў, якія тычацца арганізацыі, правядзення работ, выканання рашэнняў НК можа перадаваць сваім органам кіравання. Адным з такім органаў кіравання з'яўляецца Сакратарыят НК МЭК РБ (ААТ «БЕЛЛІС»). Сакратар НК МЭК РБ - дырэктар ААТ «БЕЛЛІС».

НК МЭК РБ з'яўляецца паўнапраўным членам МЭК, гэта значыць паўнапраўна ўдзельнічае ва ўсіх напрамках дзейнасці МЭК, у тэхнічнай працы МЭК, мае права голасу, мае права ўдзельнічаць у працы любога тэхнічнага камітэта (ТК) на выбар у якасці актыўнага (Р-член) або пасіўнага (О-член) члена, мае поўны доступ да ўсіх міжнародных стандартаў і дакументаў МЭК.

НК МЭК РБ адказвае за выпрацоўку і правядзенне стратэгічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне міжнароднай, междзяржаўнай (рэгіянальнай) і нацыянальнай стандартызацыі, у першую чаргу праз удзел у дзейнасці вышэйшых органаў МЭК. Нацыянальныя камітэты ўсіх краін уваходзяць у Савет МЭК - вышэйшы кіруючы орган МЭК. Штогадовыя паседжанні Савета праводзяцца ў час штогадовых Генеральных Асамблей.

Асноўным крытэрыем эфектыўнасці работы НК МЭК ва ўсім свеце з'яўляецца колькасць тэхнічных экспертаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у рабоце міжнародных тэхнічных камітэтаў. Колькасць экспертаў, якія ўдзельнічаюць у працы НК МЭК РБ, а таксама люстраных міжнародных ТК было недастаткова, што і стала асноўнай мэтай рэфармавання НК МЭК РБ.

Актыўная праца НК МЭК РБ у галіне стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці ў рамках МЭК дазваляе беларускай прамысловасці скараціць час на атрыманне інфармацыі аб сучасных тэхнічных патрабаваннях для доступу прадукцыі на сусветныя рынкі і павялічыць канкурэнтныя перавагі, а таксама мець магчымасць уплываць на змест  распрацаваных міжнародных стандартаў. Актыўна ўдзельнічаючы ў працы ТК, НК МЭК РБ можа быць упэўнены, што інтарэсы Рэспублікі Беларусь былі і будуць прынятыя да ўвагі.

Згодна з сусветнай практыкай усе Нацыянальныя Камітэты МЭК з'яўляюцца грамадскімі арганізацыямі. Нацыянальны камітэт РБ таксама ствараецца ў форме некамерцыйнай грамадскай арганізацыі, арганізацыйнай асновай якой будуць тэхнічныя камітэты (падкамітэты) па напрамках дзейнасці МЭК, што дасць магчымасць уключыць у працу ўсе зацікаўленыя бакі (органы дзяржкіравання, прамысловыя прадпрыемствы, прадпрыемствы недзяржаўнага сектара эканомікі, акадэмію навук РБ, установы адукацыі, органы па сертыфікацыі, выпрабавальныя лабараторыі, прадпрыемствы гандлю, грамадскія арганізацыі), а таксама тэхнічных экспертаў усіх узроўняў.

Тэхнічныя камітэты (падкамітэты) знаходзяцца ў падпарадкаванні НК МЭК РБ, які з'яўляецца для іх вышэйстаячай арганізацыяй.

Праца Нацыянальнага Камітэта МЭК РБ садзейнічае супрацоўніцтву па ўсіх пытаннях стандартызацыі і сумежных абласцях, дазваляе павысіць узровень кампетэнтнасці і дасведчанасці інжынерна-тэхнічнага персаналу, бізнес колаў і грамадскай супольнасці ў пытаннях стандартызацыі, садзейнічае правядзенню адзінай і эфектыўнай нацыянальнай навукова-тэхнічнай палітыкі па ўсіх напрамках дзейнасці МЭК, а таксама выкарыстоўваць сучасныя навукова-тэхнічныя дасягненні і вопыт у галіне стандартызацыі і сумежных сферах дзейнасці.

наверх