Паважаныя калегі і сябры!

Ад імя Нацыянальнага камітэта Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК) і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь я шчыра рады вітаць Вас на 79-й Генеральнай асамблеі МЭК у горадзе Мінску!

Сягоння дзейнасць МЭК стварае асновы для тэхнічнага прагрэсу ў шмат якіх галінах эканомікі. Міжнародныя дабравольныя стандарты, якія распрацоўваюцца на аснове кансэнсусу і эфектыўныя інструменты МЭК паводле ацэнкі адпаведнасці садзейнічаюць міжнароднаму гандлю і перадачы найноўшых тэхналогій.

Рэспубліка Беларусь з 1993 года з’яўляецца паўнапраўным і актыўным членам МЭК, удзельнічае ў рабоце рада тэхнічных камітэтаў і рэалізацыі розных праектаў.

Асноўнымі тэмамі Генеральнай асамблеі МЭК, якая праводзіцца ў Мінску, вызначаны: «Разумнае выкарыстанне энергіі для павышэння якасці жыцця» і «Адзіныя патрабаванні і ацэнка адпаведнасці – ключавыя умовы міжнароднага гандлю».

Узгодненая работа міжнароднай грамадскасці ў гэтых кірунках важна для дынамічнага развіцця глабальнага гандлю на аснове давер’я, устойлівасці нацыянальных эканомік і павышэння якасці жыцця грамадзян. Спадзяёмся, што форум у Мінску стане рэальным стымулам да шырокага выкарыстання сістэмнага падыходу ў інтэлектуальнай энергетыцы і заахвоціць інжынерныя школы да распрацоўкі новых энергазберагальных тэхналогій.

Мы гатовы прадэманстраваць удзельнікам Генеральнай асамблеі МЭК свае інвестыцыйныя імкненні і чаканні і пераканаць у тым, што наша краіна – гэта надзейны партнёр у стварэнні сучаснай электрычнай і электроннай прадукцыі.

Мы ўпэўнены, што падзея, якая мае адбыцца, будзе эфектыўнай і запамінальнай, і з нецярпеннем чакаем Вас у Беларусі – краіне з багатай гісторыяй і тэхналогіямі, якія дынамічна развіваюцца.

Віктар НАЗАРАНКА,
Старшыня Нацыянальнага камітэта МЭК і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
наверх