Беларускія эксперты прымуць актыўны ўдзел у пасяджэннях тэхнічных камітэтаў падчас 79-й Генеральнай асамблеі МЭК у г. Мінску

Пытанні падрыхтоўкі тэхнічных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь да працы ў ТК МЭК сталі тэмай навучальнага семінара, які прайшоў у беларускай сталіцы 26 - 27 жніўня. Акрамя таго, падрабязна асвятляліся пытанні звязаныя з ацэнкай адпаведнасці прадукцыі і інструментамі МЭК, якія дапамагаюць вытворцам пастаўляць сваю прадукцыю на міжнародны рынак. Гэтыя тэмы выклікалі вялікую зацікаўленасць і ажыўленыя дыскусіі сярод прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў. У якасці лектара выступаў мэнэджэр па камунікацыях Міжнароднай электратэхнічнай камісіі Ян-Хенрык Тідэманн.

Дадзены семінар праводзіўся па ініцыятыве сакратарыята Нацыянальнага камітэта МЭК Рэспублікі Беларусь, функцыі якога выконвае ААТ «Выпрабаванні і сертыфікацыя бытавой і прамысловай прадукцыі «БЕЛЛIС», і падтрымцы УА «Беларускі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванню якасцю». У яго рабоце прынялі ўдзел звыш 100 беларускіх экспертаў, якія прадстаўляюць арганізацыі Дзяржстандарту, міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрна «Белнафтахім», Акадэміі навук Беларусі і інш. Семінар праводзіўся ў рамках падрыхтоўкі да 79-й Генеральнай асамблеі МЭК, якая пройдзе ў г. Мінску з 5 па 16 кастрычніка гэтага года.

наверх