Запушчаны новы вэб-дадатак myGM2015

Мы рады паведаміць Вам, што для зручнасці дэлегатаў Генеральнай асамблеі МЭК ў Мінску запушчаны новы вэб-дадатак myGM2015. Калі ласка, прайдзіце па спасылцы: http://www.iec.ch/myGM2015/
Гэты вэб-дадатак цалкам наладжвальны і просты ў выкарыстанні. Ён адлюстроўвае персанальныя дадзеныя дэлегата пасля аўтарызацыі ў MRS.
Проста ўвайдзіце ў профіль, каб удакладніць спіс пасяджэнняў, на якія вы зарэгістраваліся для ўдзелу, выбярыце "MY meetings". Хочаце зарэгістравацца на іншыя мерапрыемствы Генасамблеі? Няма клапот! Проста выбярыце "ALL meetings". Для пошуку выкарыстоўвайце "Search", каб адфільтраваць спіс і ўбачыць той камітэт, будынак або памяшканне, якое вам неабходна. Хочаце, пераканацца, што месцазнаходжанне пасяджэння не змянілася ... выкарыстоўвайце кнопку сінхранізацыі.

Гэта проста і зручна! Наведайце myGM2015!
наверх