Аб боку, які ажыццяўляе прыём

Нацыянальны камітэт МЭК Рэспублікі Беларусь рады прыняць Генеральную асамблею МЭК ў 2015г. Гэта будзе першая Генеральная асамблея МЭК ў Беларусі.

Азнаёміцца з Праграмай Генеральнай асамблеі МЭК ў Мінску вы можаце па спасылцы.

Нацыянальны камітэт МЭК Рэспублікі Беларусь накіроўвае экспертаў для ўдзелу ў рабоце 97 тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў МЭК і 13 тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў СЕНЭЛЕК.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт) – орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці, акрэдытацыі, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці. Дзяржстандарт ажыццяўляе нагляд і кантроль за выкананнем абавязковых патрабаванняў у прамысловасці і будаўніцтве.

У структуру камітэта (створаны ў 1992 г.) уваходзяць 55 арганізацый агульнай колькасцю больш за 4600 чалавек.

Дзяржстандарт прымае актыўны ўдзел у інтэграцыйных працэсах у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. Штогод у Беларусі прымаецца каля 600 дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў, пры гэтым прыярытэт аддаецца гарманізацыі патрабаванняў з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі.

ААТ «Выпрабаванні і сертыфікацыя бытавой і прамысловай прадукцыі “БЕЛЛІС”» (ААТ «БЕЛЛІС») – адна з вядучых арганізацыі Рэспублікі Беларусь па выпрабаваннях і сертыфікацыі шырокага спектра электратэхнічнай і электроннай прадукцыі і абсталявання на адпаведнасць дзяржаўным, міжнародным і еўрапейскім стандартам, а таксама патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

ААТ «БЕЛЛІС» выконвае функцыі Сакратарыята Нацыянальнага камітэта МЭК Рэспублікі Беларусь і рэпрэзентуе Беларусь у Сістэме МЭК па схемах ацэнкі адпаведнасці электратэхнічнага абсталявання і кампанентаў (IECEE), а таксама з’яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскай сістэмы ацэнкі адпаведнасці (EEPCA).

Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) — нацыянальны інстытут па стандартызацыі.

Інстытут праводзіць навуковыя даследаванні, распрацоўвае тэхнічныя рэгламентны і стандарты для розных галін эканомікі Беларусі, у тым ліку ў электратэхніцы і электроніцы, энергаэфектыўнасці і энергазберажэнні. БелДІСС таксама з’яўляецца адным з асноўных распрацоўшчыкаў міждзяржаўных стандартаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці і абарачэнні прадукцыі ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. Пры гэтым галоўным прынцыпам з’яўляецца іх гарманізацыя з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі.

наверх