Саветы і агульная інфармацыя

Час працы арганізацый і гандлёвых аб’ектаў


Працоўныя дні Субота Нядзеля
Банкі з 9:00 да 16:00
Паштовыя аддзяленні з 8:00 да 20:00 з 9:00 да 21:00 з 9:00 да 20:00
Магазіны і гандлёвыя цэнтры Мінска з 9:00 да 22:00 з 9:00 да 21:00 з 9:00 да 20:00
Органы дзяржаўнага кіравання з 9:00 да 18:00
абед 13:00-14:00

Клімат і неабходнае адзенне

Надвор’е ў кастрычніку звычайна халоднае і дажджлівае. Сярэдняя тэмпература днём вагаецца ад 9 ºС (48 F) да 15 ºС (59 F). Мы рэкамендуем Вам узяць з сабою дадатковыя світар або куртку, а таксама парасон.

Крэдытныя карты

Крэдытныя карты Visa, MasterCard прымаюцца ў большасці гасцініц, рэстаранаў і магазінаў.

За таксі і грамадскі транспарт можна разлічыцца толькі наяўнымі грашыма ў мясцовай валюце.

Дарожныя чэкі прымаюцца толькі ў банках.

Валюта/абмен валюты

Грашовай адзінкай у Беларусі з’яўляецца беларускі рубель. Абмен валюты ажыццяўляецца ў любым банку, вялікіх гасцініцах або пунктах абмену валюты Мінска.

Існуюць беларускія банкноты наступных намінацый:

100 руб., 500 руб., 1000 руб., 5000 руб., 10 000 руб., 20 000 руб., 50 000 руб., 100 000 руб., 200 000 руб.

Дэлегатам рэкамендуецца праверыць бягучы курс валют перад вылетам на Генеральную асамблею.

Электрычнасць

Напружанне ў сетцы ў Беларусі — 230 В, частата ў сетцы — 50 Гц.

У Беларусі выкарыстоўваюцца наступныя еўрапейскія стандартныя тыпы штэпсельных разетак:

- «Тып С»;

- «Тып F».

Рэкамендуем Вам узяць з сабою адпаведны адаптар.

Падключэнне да інтэрнэту

У гасцініцах, а таксама месцах правядзення Генеральнай асамблеі прапануецца бясплатны высокахуткасны доступ да інтэрнэту (Wi-Fi).

Мова

Дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская. У дзелавой камунікацыі таксама распаўсюджанымі з’яўляюцца англійская і нямецкая мовы.

Харчаванне

Паблізу асноўнага месца правядзення мерапрыемства і ў гасцініцах размешчаны рэстараны і кафэ, якія адпавядаюць любым гастранамічным патрэбам. За некалькі крокаў прадстаўлены італьянская, японская і французская кухні. Меню атэляў у асноўным складаецца з блюд нацыянальнай і еўрапейскай кухні.

Курэнне

У Беларусі ў цэлым радзе грамадскіх месцаў (установы дзяржаўнай улады, аховы здароўя, культуры, адукацыі, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання, а таксама на ўсіх відах вакзалаў, станцыях метро і інш.) курэнне дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных месцах.

Падаткі

Усе падаткі ўключаны ў кошт прадукцыі. У Беларусі падатак на дабаўленую вартасць вяртаецца на пакупкі, набытыя грамадзянамі іншых краін.

Тэлефоны

Сеткавыя правайдары для мабільных тэлефонаў: Velcom, МТС, life:).

Колькасць лічбаў для мясцовых званкоў: 7 — для гарадскіх званкоў; 10 або 11 — для мабільных аператараў.

Міжнародны код доступу Беларусі: 8 375

Для ажыццяўлення міжнароднага зыходзячага званка перад кодам краіны трэба набраць: 8 10

Для міжнародных званкоў з атэляў, калі ласка, пракансультуйцеся з аператарам у гасцініцы.

Часавы пояс

У Беларусі адлік часу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай часавых паясоў па паясному часу плюс адна гадзіна без штогадовага пераходу на сезонны час, г. зн. UTC+3.

У кастрычніку, калі ў Беларусі будзе поўдзень, у Парыжы — 11:00, у Лондане — 10:00, у Нью-Ёрку — 5:00, у Лос-Анджэлесе – 2:00.

Чаявыя

Звычайная сума чаявых - 10 % ад сярэдняга кошту абслугоўвання ў кафэ, рэстаране. Таксі, прыбіранне і парцье — па жаданню.

Вакцынацыя

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь абавязковая вакцынацыя на патрабуецца.

Нумары экстранных службаў

101 — служба МНС

102 — міліцыя

103 — хуткая медыцынская дапамога

Інфармацыйна-даведачныя службы горада Мінска і Беларусі

105 — даведачная служба чыгуначнага вакзала

106 — даведачная служба паветранага транспарту

114 — даведачная служба аўтавакзала

153 — даведачная служба міжгародніх і міжнародных кодаў

Дадатковую інфармацыю пра Беларусь можна знайсці на сайце www.belarus.by
наверх