Праезд і транспарт

Уезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь

Візы

Усе грамадзяне іншых краін, якія ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь, павінны мець сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, а таксама візу. Калі ласка, майце на ўвазе, што для атрымання візы або ўезду ў Рэспубліку Беларусь патрэбна медыцынская страхоўка.

Падрабязная працэдура атрымання візы апісваецца ў Інструкцыі па наступнай спасылцы: www.iec2015.org/visa information.htm.

Краіны, грамадзянам якіх не патрэбна віза для ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, пералічаны па спасылцы www.iec2015.org/visa information.htm.

Сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь:

www.mfa.gov.by

Пасольствы і консульствы

Пералік дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь можна знайсці па спасылцы: http://mfa.gov.by/upload/123/dipcorps%20English-January-2015.pdf

Страхаванне

Арганізатары не могуць браць на сябе адказнасць за магчымыя няшчасныя выпадкі, страту або пашкоджанне багажу і/або асабістых рэчаў. Удзельнікам і асобам, якія іх суправаджаюць, рэкамендуецца ў краіне іх грамадзянства перад выездам набыць турыстычную, медыцынскую страхоўку, індывідуальную страхоўку ад няшчасных выпадкаў.

Праезд у гасцініцу з аэрапорта Мінск

Нацыянальны аэрапорт Мінск (MSQ) знаходзіцца за 42 км ад цэнтра сталіцы.

Камітэт, які ажыццяўляе прыём, арганізуе аўтобуснае маршрутнае абслугоўванне для дэлегатаў МЭК з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у гасцініцы, названыя ў раздзеле «Размяшчэнне». Падрабязная інфармацыя будзе размешчана на сайце www.iec2015.org.

Вы таксама можаце выкарыстаць поезд, рэйсавы аўтобус, маршрутнае або індывідуальнае таксі. Апрача таго, існуе магчымасць арэнды аўтамабіля.

Таксі

Дарога займае 40 мінут да гасцініцы або асноўнага месца правядзення мерапрыемства. Прыблізны кошт — 33 USD.

Рэйсавы аўтобус № 300Э і маршрутнае таксі № 1400-ТК.

Шлях да аўтавакзала «Цэнтральны».

Дарога займае 55 мінут на аўтобусе і 45 мінут на маршрутным таксі адпаведна. Кошт праезду — 2,5 USD.

Прыпыначны пункт (месца пасадкі) у Нацыянальным аэрапорце Мінск знаходзіцца ў раёне 5-6 сектара (1-ы паверх, зал прылёту).

Білеты на праезд можна набыць у тэрміналах па продажу білетаў, размешчаных у будынку аэрапорта, і на прыпыначным пункце, у вадзіцеля аўтобуса, а таксама ў інтэрнэце.

Цягнік

Прыбыццё на чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі». Дарога займае 70 хвілін.

Ад будынка аэрапорта платформа аддалена прыкладна на 600–700 м, якія можна прайсці пеша прыкладна за 5 мінут або праехаць бясплатна на аўтобусе.

Кошт праезду — 2 USD.

Білеты можна купіць у любых прыгарадных касах, у бортправадніц у вагоне і ў тэрміналах. Тэрміналы устаноўлены на аўтобусным прыпынку перад уваходам у аэрапорт.

Прыбыццё на чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі» (цэнтральны чыгуначны вакзал г. Мінска) або аўтавакзал «Цэнтральны»

Вакзалы знаходзяцца ў цэнтры горада.

Найбліжэйшая станцыя метро — «Плошча Леніна».

Ад вакзалаў таксама курсіруюць маршрутнае таксі і аўтобус, пры дапамозе якіх можна дабрацца да названых вышэй гасцініц або асноўнага месца правядзення мерапрыемства.

Ля цэнтральнага ўвахода вакзалаў размешчана стаянка таксі.

Маршрутнае таксі № 1019

Ад вакзала Мінск-Пасажырскі/Цэнтральны. Дарога да асноўнага месца правядзення мерапрыемства займае 15 мінут, кошт праезду — 1 USD.

Аплата ажыццяўляецца непасрэдна вадзіцелю.

Рэйсавы аўтобус № 1

Адпраўляецца ад вакзала Мінск-Пасажырскі/Цэнтральны. Дарога да асноўнага месца правядзення мерапрыемства займае 35 мінут, кошт праезду — 0,4 USD.

Білеты можна набыць у кіёсках агенцтва «Мінсктранс», размешчаных побач з прыпынкам, або ў вадзіцеля аўтобуса.

наверх