Па прыбыцці

Рэгістрацыя

Служба інфармацыі і рэгістрацыі будзе размешчана:

з 04 да 09 кастрычніка — у Гасцініцы/бізнес-цэнтры «Вікторыя» (корпус № 1) (пр. Пераможцаў, 59)

з 10 да 16 кастрычніка — у Гасцінічным комплексе «Вікторыя Алімп Атэль» (пр. Пераможцаў, 103)

Час працы:

Субота/нядзеля: (12:00 – 17:00)

Панядзелак — пятніца: (07:30 – 17:00)

Пры рэгістрацыі дэлегаты атрымліваюць:

- ідэнтыфікацыйны бэйдж;

- запрашэнні на грамадскія мерапрыемствы (культурна-забаўляльную праграму);

- актуальную і агульную інфармацыю, якая будзе карыснай дэлегатам у час прыбывання.

Бэйджы:

Для бэйджаў выкарыстоўваюцца наступныя колеравыя коды:

- Белы: дэлегаты

- Жоўты: асобы, якія іх суправаджаюць

- Блакітны: афіцэры і персанал МЭК

- Аранжавы: арганізатары

- Зялёны: маладыя спецыялісты

Усе дэлегаты абавязаны насіць ідэнтыфікацыйныя бэйджы на працягу Генеральнай асамблеі, у тым ліку ў час сустрэч, прыёмаў, грамадскіх мерапрыемстваў.

Бізнес-цэнтр

Дэлегатам будзе даступны бясплатны бізнес-цэнтр:

з 04 да 09 кастрычніка — у Гасцініцы/бізнес-цэнтры «Вікторыя» (корпус № 1) (пр. Пераможцаў, 59)

з 10 да 16 кастрычніка — у Гасцінічным комплексе «Вікторыя Алімп Атэль» (пр. Пераможцаў, 103)

Гадзіны працы:

Субота/нядзеля: (12:00–17:00)

Панядзелак — пятніца: (07:30–17:00)

Бізнес-цэнтр будзе аснашчаны камп’ютарамі з доступам да інтэрнэту, сканерамі, капіравальнымі машынамі і кропкамі падключэння для ноўтбукаў.

Камп’ютары будуць мець загадзя ўстаноўленае стандартнае праграмнае забеспячэнне (Microsoft Office), Adobe Acrobat Reader, WinZip і інтэрнэт-браўзеры.

Вам спатрэбіцца поўнасцю ўстаноўленая/сканфігураваная LAN-карта для падключэння да лакальнай сеткі (пратакол TCP/IP) у Вашым ноўтбуку з выкарыстаннем Wi-Fi.


наверх