Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Зарэгістравацца для ўдзелу ў 79-й Генеральнай асамблеі МЭК можна толькі ў рэжыме онлайн. Атрымаць доступ да рэгістрацыі ў рэжыме онлайн можна на хатняй старонцы МЭК: www.iec.ch альбо непасрэдна на старонцы па адрасе: meetings.iec.ch

Каб пачаць рэгістрацыю, вам неабходна ўвесці ваша імя карыстальніка МЭК і пароль. Калі ў вас няма імя карыстальніка / пароля, то звярніцеся, калі ласка, у ваш нацыянальны камітэт МЭК. Уносіць якія-небудзь змены ў дадзеныя для рэгістрацыі можна ў любы час з дапамогай інтэрактыўнай Сістэмы рэгістрацыі для ўдзелу ў Асамблеі (MRS) на старонцы па адрасе: meetings.iec.ch. Калі вам спатрэбіцца дадатковая дапамогу ў рэгістрацыі для ўдзелу ў Асамблеі, калі ласка, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: generalmeeting@iec.ch

Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што ваша рэгістрацыя ў рэжыме онлайн і наступнае пацвярджэнне па электроннай пошце НЕ З'ЯЎЛЯЕЦЦА пацвярджэннем браніравання вашага нумара ў гасцініцы. Вам неабходна асобна забраніраваць нумар у гасцініцы.

наверх