Пералік пасяджэнняў тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў, пасяджэнні якіх пройдуць падчас 79-й Генеральнай асамблеі

Абноўлена 20.08.2015
Падчас Генеральнай асамблеі МЭК у шматлікіх дэлегатаў сверхнасычаны працоўны расклад наведвання розных мерапрыемстваў. Мноства месцаў правядзення пасяджэнняў і змены памяшканняў, дзе праводзяцца сустрэчы, могуць ўскладніць вашу прысутнасць на гэтых мерапрыемствах. Было б вельмі зручна мець магчымасць знайсці ўсю неабходную і актуальную інфармацыю з вашага мабільнага тэлефона? Цяпер Вы можаце скарыстацца новым вэб-дадаткам myGM2015, які дазволіць быць у курсе апошніх зменаў праграмы Генасамблеі МЭК і эфектыўна планаваць ваш працоўны расклад.

Наступныя тэхнічныя камітэты і падкамітэты запрошаны для правядзення пасяджэнняў на Генеральнай Асамблеі МЭК у г. Мінску ў 2015 годзе.

ТК Найменне
TC 9 Электрычнае абсталяванне і сістэмы для чыгунак
SC 22F Сілавая электроніка для сістэм перадачы электраэнергіі і размеркавальных сістэм
TC 31 Абсталяванне для ўзрыванебяспечных атмасфер
SC 31G (толькі РГ/КП) Іскрабяспечнае электраабсталяванне
SC 31J Класіфікацыя небяспечных зон и патрабаванні да ўстаноўкі
SC 31M (толькі КП) Неэлектрычнае абсталяванне і сістэмы засцярогі для ўзрыванебяспечных атмасфер
TC 47 Паўправадніковыя прыборы
SC 47A Інтэгральныя схемы
SC 47D Стандартызацыя механізмаў для паўправадніковых прыбораў
SC 47E Дыскрэтныя паўправадніковыя прыборы
SC 47F Мікраэлектрамеханічныя сістэмы
SC 59A (толькі РГ/КП) Электрычныя пасудамыечныя машыны
SC 59D (толькі РГ/КП) Пральныя машыны бытавыя
SC 59M Эксплуатацыйныя характарыстыкі бытавых і аналагічных ахаладжальных і замарожваючых электрапрыбораў
TC 99 Інжынерныя сістэмы і мантаж электрычных установак з намінальным напружаннем звыш 1 кВ пераменнага току и 1,5 кВ пастаяннага току ў галіне аспектаў бяспекі
TC 100 Аўдыя, відэа і мультымедыйныя сістэмы і абсталяванне
TC 100/TA 1 Вывады для аўдыя-, відэа- і інфармацыйных паслуг і зместу
TC 100/TA 2 Вымярэнне і кіраванне колерам
TC 100/TA 4 Інтэрфейсы і пратаколы лічбавых сістэм
TC 100/TA 5 Кабельныя сеткі для тэлевізійных, гукавых сігналаў і інтэрактыўных сэрвісаў
TC 100/TA 6 Носьбіты даных, структуры даных для захоўвання, сістэмы захоўвання і абсталяванне
TC 100/TA 8 Мультымедыйныя сістэмы абаненцкага сервера
TC 100/TA 10 Мультымедыйныя тэхналогіі электроннай публікацыі і электронных кніг
TC 100/TA 11 Якасць аўдыя, відэа і мультымедыйных сістэм
TC 100/TA 12 Энергаэфектыўнасць аўдыя-, відэаабсталявання і прымяненне інтэлектуальнай энергасістэмы
TC 100/TA 13 Асяроддзе для аўдыя, відэа і мультымедыйнага абсталявання
TC 100/TA 15 Бесправадная перадача энергіі
TC 100/TA 16 Актыўны догляд хворых, даступнасць і карыстальніцкія інтэрфейсы
TC 108 (толькі РГ/КП) Бяспечнасць электроннага абсталявання ў галіне аўдыя/відэа, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій
наверх